У бору була, мед варыла (тройца)

Ў бору була, мед варыла,
Под корэньнем да й воду брала*.

Под корэньнем воды трохі,
Двом голубцам як напіціса.

Бедна моя головочка –
Нема к кому прыхіліціса.
Прыхілюса я к дубочку –
Мне дубочок да й не бацюхно.

Вецёр вее-повевае,
Ён со мною не розмовляе.

Прыхілюса я к берозке –
Мне берозка да й не маточка.

Вецёр вее, голье ломіць,
Йна зо мною да й не говорыць.

* Другі радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.

Зап. І.В. Мазюк у 2005 г. у в. Рог Салігорскага раёна ад Вольгі Паддубіцкай,
1932 г.н., Алены Паддубіцкай, 1932 г.н., Паўліны Паддубіцкай, 1925 г.н.,
Праскоўі Ільюшчыц, 1926 г.н., Ніны Ільюшчыц, 1947 г.н., Таццяны Хаміцэвіч,
1920 г.н., і Анастасіі Чабатаровай, 1929 г.н.

Спеўны сход