Выйду я на двор – бычкі бушуюць,
Юр’я, Юр’я, бычкі бушуюць*.
Бычкі бушуюць, мо весну чуюць.
Рэчкі загулі, лёды паплылі,
Ў зелёных лугах кветкі зацьвелі.
Выйду, малада, кветкі зьбіраці,
Кветкі зьбіраці, веночкі віці,
Веночкі віці, Юр’я сьпеваці.
* Рэфрэн «Юр’я, Юр’я» паўтараецца пасля кожнага радка з другім яго паўвершам.