Ой, ну-ну, коза, ой, ну-ну, сіва,
Расхадзісь, каза, па ўсяму полю,
Па ўсяму полю, па хаджайскаму.
Хазяін сядзіць, на казу глядзіць,
Яго жоначка на журавельку.
– Запалі свечу да йдзі да клечу!
Зазірні ў куток, там стаіць шматок.
Нашам жураўлю не многа трэба:
Сем печ, перапечы, рэшата аўса,
Рэшата аўса, наверх каўбаса,
Бочка пшаніцы, да паляніцы,
Возера вады жураўля паіць.