Як на рэчанькі, да й на Ердані,
Сьвяты вечар, да й на Ердані!*
Мать Прачыстая рызу брала,
Рызу брала, Сына спавіла,
Сына спавіла да й імя дала,
Да й імя дала – Сына Васіля.
А взялі Сына да й на небеса.
А все небеса растварыліся,
А все сьветыя пакланіліся.
* Рэфрэн «Сьвяты вечар» пяецца пасля кожнага радка з другім яго паўвершам.