Ў садзі груша расла, ў садзі вырасла,
На высокі цярём нахілілася.
На высокі цярём ды на ёлачку,
І стучыць і гручыць пад акошачкам.
– Ці то вор, ці зладзей, ці разбойнічак?
– Я ні вор, ні зладзей, ні разбойнічак.
Я прышоў і к табе іспрасіціся,
Ці пазволіш ты мне ажаніціся?