Лірычныя ПЕСНІ

Пагнала бабка казельку ў поля…

Пагнала бабка казельку ў поля,
Талтаем, балтаем,
Мой джык-джык,
Мой малы,
Го-гооо.
А йна пагнала ды задрамала,
Талтаем, балтаем,
Мой джык-джык,
Мой малы,
Го-гооо.
Чхнулася іна – й казелькі німа.
Талтаем, балтаем,
Мой джык-джык,
Мой малы,
Го-гооо.
Я[к] пашла іна ды дарогаю,
Талтаем, балтаем,
Мой джык-джык,
Мой малы,
Го-гооо.
Ды дарогаю, ды шарокаю,
Талтаем, балтаем,
Мой джык-джык,
Мой малы,
Го-гооо.
Я[к] саструкаіць ды тры ваўчыцы,
Талтаем, балтаем,
Мой джык-джык,
Мой малы,
Го-гооо.
А вы, ваўчыцы, а вы дурніцы,
Талтаем, балтаем,
Мой джык-джык,
Мой малы,
Го-гооо.
Йа ці відзелі казельку майго?
Талтаем, балтаем,
Мой джык-джык,
Мой малы,
Го-гооо.
А ліжат ножкі кала дарожкі,
Талтаем, балтаем,
Мой джык-джык,
Мой малы,
Го-гооо.
А ліжат рожкі сярод дарожкі,
Талтаем, балтаем,
Мой джык-джык,
Мой малы,
Го-гооо.

Спявае Мясаедава Хрысціна Мацвееўна
Месца запісу: в. Абчуга, Крупскі р-н, Мінская вобл.
ЗапісалаГаліна Аляксандраўна Барташэвіч у 1974 г.
АІМЭФ – Ф. 20. Воп. 74. Ст. 15. №2.
Альбом “Бяседныя песні” (2019 TRADYCYJA)

Спеўны сход