Лірычныя ПЕСНІ

Нядоля

Нядоля, нядоля нешчасця маё – 2
Ня любіць свякроўка мяне, маладу,
Ні мяне, ні мяне, не імя маё.
Ішле мяне рана ў Дунай па ваду.
Я вядзёркі брала – не застукала,
А выйшла на вулку, ды заплакала.
Пачуў мой міленькі, коней пасучы,
Не плач, мая міла, не плач, любая,
Я й каня напасу, вады пранясу.
– Нясі, мой міленькі, поўныя суды,
Каб твая мамулька не рассердзілась,
Каб гэта вадзіца не расплехалась.
– Вось табе, свякроўка, з Дунаю вады,
Напійся, памыйся, хоць ты залейся.
– Я ж цябе, нявеста, не вады слала,
Я ж цябе, нявеста, з сьвету сжывала
– Ты ж мяне, свякроўка, дзеўкаю знала,
Нашто ж ты мяне за нявесту брала?
Не прасі, свякроўка, на мяне смерці,
Ухвоцюць, свякроўка, самою чэрці.

Выконвае: Фальклорны гурт «Варган»
Альбом «Музыка Полаччыны» («Tradycyja» 2018 г.)

Спеўны сход