Вясельныя ПЕСНІ

Лецелі галочкі й у тры радочкі

(вясельная, спяваюць у маладой, як пачынаецца вяселле, як пасядуць дзеўкі каля маладой)

Лецелі галочкі й у тры радочкі,
Зевзюля й поперэд.

Й усе галочкі по лугах селі,
Зевзюля й на каліне.

Й ўсе галочкі зашчэбетелі,
Зевзюля заковала.

Ішлі девочкі й у тры радочкі,
Ганночка поперэд.

Й усе девочкі по лаўках селі,
Ганночка й на посад.

Й усе девочкі песні запелі,
Ганночка заплакала.

— Ой, чого седіш, да чого плачэш,
Молодая Ганночка?

Ох, ці жаль тобе татка родного,
Ці подвор’ечка ёго?

— Ох, не жаль мене татка родного,
Шчэ й подвор’ечка ёго.

Только жаль мене русое косы,
Шчэ й дзевочое красы.

Запісалі Т.Б. Варфаламеева і І.В. Мазюк у 2006 г. у в. Казлы Ельскага раёна ад Піоніі Сугак, 1942 г.н.,
Валянціны Ляўкоўскай, 1940 г.н., Марыі Хамутоўскай, 1931 г.н., Марыі Козел, 1934 г.н., Надзеі Каваленка,
1937 г.н., Марыі Козел, 1939 г.н., Соф’і Шаціла, 1955 г.н.

Спеўны сход