Вясельныя ПЕСНІ
Ой, хадзіця на заручыны
Ой, хадзіця на заручыны,
Ой, хадзіця на заручыны,
Дзе Манячка заручаяцца,
Дзе Манячка заручаяцца,
Дзе Манячка заручаяцца,
Да й ат роду атракаяцца.
Маня ў таткі на ‘дыходзі,
Маня ў таткі на ‘дыходзі
Пасадзіла арэх у гародзі.
Расце арэх, угінаецца,
Расце арэх, угінаецца,
Па ім татка уцяшаецца.
Ня ўцяшайся, татка, мною,
Ня ўцяшайся, татка, мною,
Бо не жыць мяне с табою.
Сядзьма, мамка, павячэраям,
Сядзьма, мамка, павячэраям,
Павячэраўшы, падзелімся.
Табе, мамка, ніт і бердзейка,
Табе, мамка, ніт і бердзейка,
А мне, мамка, палаценейка.
Табе, мамка, ўсе навуечкі,
Табе, мамка, ўсе навуечкі,
А мне, мамка, усе своечкі.
Запісала І.В. Мазюк у 2004 г. у в. Лутава Лоеўскага раёна ад Марыі Цыбульнік, 1935 г.н.,
Веры Равянок, 1936 г.н., Вольгі Равянок, 1931 г.н., Тамары Шапавал, 1941 г.н., Валянціны Кошчанка, 1942 г.н., Таццяны Хлебінай, 1941 г.н.