Вясельныя ПЕСНІ

Не маракуй, мая матачко

(спяваюць, калі маладыя вяртаюцца з вянца)

Не маракуй, мая матачко,
Што я позно спазнілася.

Што я позно спазнілася,
З полдарогі станавілася.

З полдарогі станавілася,
Бо не было ксендза дома.

Бо не было ксендза дома,
Паехаў ксёндз да Малінова.

Паехаў ксёндз да Малінова
Пшанічаньку прадаваці.

Пшанічаньку прадаваці,
Ключыкі купуваці.

Зап. Т.Б.Варфаламеева ў 1992 г. у в. Морач Клецкага раёна ад Марыі Полагавай, 1934 г.н., і Ганны Сасіновіч, 1926 г.н.

Спеўны сход