Кукавала зязюлька в садочку, Прылажыла галоўку к лісточку.
– Як мне надаело кукаваць Ад Вялікадня да Пятра.
Ад Вялікадня да Пятра, А па Пятрэ лісточак ападзе.
А па Пятрэ лісточак ападзе, У зязюлі галасочак прападзе.
Зап. у в. Забалаць Слуцкага раёна ад гурту спявачак.