Вясельныя ПЕСНІ
Покуць мая й, покуць
(“калі маладая ад’яжжае да маладога”)
Покуць мая й, покуць*,
Хто ж цябе шанаваць будзе?
Я ж цябе да шанавала,
Штосуботы да прыбірала.
Роскасайця жы, маці,
Да по велікой хаце.
То ў той кут, то у той,
І к покуці прыпадаючы.
І к покуці прыпадаючы,
Свае дзіця спамінаючы.
Унесі жы, матко, дрова,
Оставайса здорова.
Занесі, матко, попел,
Бо мы тваю дочку ўхопім
Ручкамі да бяленькімі,
Конікамі вараненькімі.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Зап. М.А. Козенка ў 2006 г. у в. Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна ад Вольгі
Бойка, 1946 г.н., Аркадзя Хілько, 1938 г.н., Уладзіміра Коўціка, 1948 г.н., Ксеніі
Гартун, 1936 г.н., Аляксандры Макаед, 1933 г.н., і Яніны Цішко, 1938 г.н.