Вясельныя ПЕСНІ

Як гойкнуў барвік на бару

Як гойкнуў барвік на бару, – 2
Служыў Ванечка каралю, – 2
Выслужыў коніка варанца, – 2
Паедзем, Танечка, да вянца, – 2
Яны ехалі барочкам, – 2
За імі сваты радочкам, – 2
Молад Ванечка наўпярод, – 2
Ён сваю Танечку пасярод, – 2
Стаяла калінка ў варот, – 2
Ён каліначку стаў ламаць, – 2
Сваю Танечку ўкрашаць, – 2
А каліначка з ім гукаць, – 2
– Ня ты мяне тут пасадзіў, – 2
Ня ты ж мяне тут паліваў, – 2
Мяне Госпадзь Бог пасадзіў, – 2
Мяне дробны дожджык паліў, – 2
А ты Танечку ўкрашай,
Жыві добранька, уважай!

Выконвае: Фальклорны гурт “Варган”
Альбом «Музыка Полаччыны» (“Tradycyja” 2018г.)

Спеўны сход