Бяседныя ПЕСНІ

Зайшло сонцо, закацілася

Зайшло сонцо, закацілася,
Мне дадому захацелася.

Мне хацелася за іншаго,
За іншаго, за харошаго.

За іншаго, за харошаго,
За Іванчыка прэкраснаго.

Цераз рэчку гібка кладачка лежыць,
Як я іду – чуць не зломіцца.

Як я іду – чуць не зломіцца,
За неўдалым сэрца кроіцца.

Зап. І.В. Мазюк у 2009 г. у в. Колкі Клецкага раёна ад Таццяны Рамашко, 1932 г.н.,
Любові Рамашко, 1943 г.н., Аляксандры Рамашко, 1942 г.н., Таццяны
Ленкавец, 1928 г.н., Аліны Рамашко, 1936 г.н., і Ніны Кожыч, 1952 г.н.

Спеўны сход