Бяседныя ПЕСНІ
І наварыў брацец піва…
(і)Наварыў брацец піва, наварыў брацец піва,
сабраў брацец мёду.
(і)Пазваў сясцёр у госці, пазваў сясцёр у госці,
за багатай сястрою.
(і)За багатай сястрою, за багатай сястрою
чэцьвера коней паслаў.
Ох і беднай сястріцы, ох і беднай сястріцы
ён жа людзьмі наказаў.
(і)А багата сястріца, а багата сястріца
на чэцьверга коней едзець.
(і)Ох і бедна сястріца, ох і бедна сястріца
Пяшком(ы) з кійком ідзець.
А багата сястріца, а багата сястріца
да на покуце села.
Ох і бедна сястріца, ох і бедна сястріца
на пароге стала.
Брат(ы) мёд-віно насіў, брат(ы) мёд-віно насіў
і на ножачкі ступаў.
І на ножачкі ступаў, і на ножачкі ступаў,
ён жэ яе не вітаў.
Пастаяўшы ў парозе, пастаяўшы ў парозе
заплакала, у двор пашла.
Аглянулася сестра, аглянулася сестра
да на покуце сідзя.
Ой, брацец наш, брацец, ой, брацец наш, брацец,
дзе ж наша сястріца?
А сыночкі мае, сакалочкі, а сыночкі мае, сакалочкі,
едзьце за ней ўдагоні.
Вярнісь, вярнісь, цётачка, вярнісь, вярнісь, цётачка,
таткава сястріца.
Не вярнуся я, дзетачкі, не вярнуся, дзетачкі,
таткава сястріца.
Я у брата пабывала, я у брата пабывала,
яго дзіва павідала.
Ён(ы) і мёд-віно насіў, ён(ы) і мёд-віно насіў
і на ножачку ступаў.
І на ножачку ступаў, і на ножачку ступаў,
ён жа мяне не вітаў.
Спявае Настасся Ільінічна Рэпетуева, 1923 г.н.
З г. Полацк Віцебскай вобл. Запіс 1995 г.
Альбом “Бяседныя песні” (2019 TRADYCYJA)