Бяседныя ПЕСНІ

Церэбі мне дарогу…

Церэбі мне дарогу, я паеду да роду.
Я паеду да роду, да й да роднага брата.
Я й паеду да роду, да й да роднага брата,
Пытаецца брат у сестры, чаго сестра стара стала.
Пытаецца брат у сестры, чаго сестра стара стала.
А таго я стара стала, мне велікае гора.
А таго я стара стала, мне велікае гора:
Ешчэ піва не варыла і сыноў не жаніла.
Ешчэ піва не варыла і сыноў не жаніла,
Я й гарэлачкі не гнала і дачок не ‘ддавала.

Спявае народны фальклорны ансамбль “Вытокі” Соснаўскага Сельскага дома культуры
З в. Сосны Любанскага р-на Мінскай вобл. Запіс 2008 г.
Альбом “Бяседныя песні” (2019 TRADYCYJA)

Спеўны сход