Бяседныя ПЕСНІ

Ой, чарка моя – половына солы…

Ой, чарка моя, половына солы,
А хто гэту чарку вып’е, той будэ вэсёлы,
А хто гэту чарку вып’е, той будэ вэсёлы.
Ой, чарка моя, і гарылкі ныма.
Хілю, хілю, нэ тэчэ, коло сэрца пэчэ,
Хілю, хілю, нэ тэчэ, коло сэрца пэчэ.
Ой, пый до мэнэ з поўноі чаркі,
Слаўного бацька, слаўноі маткі,
Слаўного бацька, слаўноі маткі.
Ой, пый до мыны, любу жонку нэ бый.
Буду пыць, буду лыць, буду жонку любыць,
Буду пыць, буду лыць, буду жонку любыць.
А хто п’е – тому налывайтэ, хто нэ п’е – тому нэ давайтэ.
А хто мэнэ вірно любыт, той мэнэ пріголубіт,
Душычка моя, душычка моя.
А я буду пыты так, як моя мама:
По сім чарок выпывала, дай не була п’яна,
По сім чарок выпывала, дай не була п’яна.
А я буду піты так, як моя мама,
Завэрнувшыса в куток, по тры чарочкі в роток,
Завэрнувшыса в куток, по тры чарочкі в роток.
Капуста моя, поголов’ечко,
А хто гэту чарку вып’е – на здоров’ечко,
А хто гэту чарку вып’е – на здоров’ечко.
Ой пый до мэнэ, колы любыш мэнэ,
Колы твое сэрдэйко прыстае до мэнэ,
Колы твое сэрдэйко прыстае до мэнэ.
Напыласа я нэ за вашэе,
Моя курка знэсласа, я за яйца ўпыласа,
Моя курка знэсласа, я за яйца ўпыласа.
Гарылочка гарна, напытыса дарма,
Гарылочка нэ вода – напытыса нэ шкода,
Гарылочка нэ вода – напытыса нэ шкода.
Шчо-то в горлі дэрэнчыт, дэрэнчыт,
Трэба ёго промочыць, промочыць.
Шо-то ў горлі та-ра-рам, та-ра-рам,
Трэба выпіць по сто грам, по сто грам.
Шо-то ў горле та-ра-рам, та-ра-рам,
Трэбы выпіць по сто грам, по сто грам.

Спявае народны фальклорны калектыў “Лабчанка”
Мастацкі кіраўнік – Якавец Настасся Іванаўна
З в. Лобча Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. Запіс 2010 г.
Альбом “Бяседныя песні” (2019 TRADYCYJA)

Спеўны сход