Бяседныя ПЕСНІ

Чарка нова ды гарэлкі ж няма…

Чарка нова, ды гарэлкі ж няма,
хілю, хілю нэ цячэ, кала сэрца пячэ.
Каб чарачку гарэлачкі, парашынку перцу,
палячыла б жываток, легчэй было б сэрцу.
Каб чарачку гарэлачкі, дык я напілася б,
каб за добрым мужычком, то я нажылася б.

Спявае Марыя Іванаўна Дула
З в. Феліксава Лідскага р-на Гродзенскай вобл. Запіс 1992 г.
Альбом “Бяседныя песні” (2019 TRADYCYJA)

Спеўны сход