Бяседныя ПЕСНІ
А ў каго, а ў каго явар на дварэ… (хрэсьбінная)
–А ў каго, а ў каго ды явор на д(ы)варе,
а ў каго, а ў каго ды явор на д(ы)варе?
–Ў нашыга Іванькі ды явор на д(ы)варе,
ў нашыга Іванькі ды явор на д(ы)варе.
Пысадзіў бабусю ды ён на куце,
пысадзіў бабусю ды ён на куце.
–Пій, мая бабуся, а то мёд, то віно,
пій, мая бабуся, а то мёд, то віно.
Каб маё дзіцятка ды здарова было,
каб маё дзіцятка ды вяліка расло.
–А ў каго, а ў каго ды явор на д(ы)варе,
а ў каго, а ў каго ды явор на д(ы)варе?
–Ў нашыга Іванькі ды явор на д(ы)варе,
ў нашыга Іванькі ды явор на д(ы)варе.
Сыбраў пір, бяседу, нікаму – сам сабе,
сыбраў пір, бяседу, нікаму – сам сабе.
Пысадзіў кумычку да ён на куце,
пысадзіў кумычку да ён на куце.
–Пій, мая кумычка, то мёд, то віно,
пій, мая кумычка, то мёд, то віно.
Каб маё дзіцятка здарова было,
каб маё дзіцятка ды вяліка расло.
–А ў каго, а ў каго ды явор на д(ы)варе,
а ў каго, а ў каго ды явор на д(ы)варе?
–Ў нашыга Іванькі явор на д(ы)варе,
ў нашыга Іванькі явор на д(ы)варе.
Сыбраў пір, бяседу, нікаму – сам сабе,
сыбраў пір, бяседу, нікаму – сам сабе.
Пысадзіў кумочка ды ён на куце,
пысадзіў кумочка ды ён на куце.
–Пій ж ты, мой кумочык, то мёд, то віно,
пій ж ты, мой кумочык, то мёд, то віно.
Каб маё дзіцятка здарова было,
каб маё дзіцятка ды вяліка расло.
Спявае Рыгор Марэцкі
З в. Пірагі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. Запіс 1989 г.
Альбом “Бяседныя песні” (2019 TRADYCYJA)