Бяседныя ПЕСНІ

У цёмным лузе… (любоўная)

У цёмным лузе, цёмным лузе, там зеўзюля да кукавала,
там зеўзюля да кукава[ла].
(й)У скрай мора палецела, там дзеўчына да ваду брала,
там дзеўчына да воду бра[ла].
Вох, беручы тую воду, сваю долю да праклінала,
сваю долю да пракліна[ла].
Вох, ні вінна мая доля, а віннейша да мая мамка,
а віннейша да мая мам[ка].
Вох, каго ж я ні любіла, мая мамка да й аддаць хочэ,
мая мамка да й аддаць хо[чэ].
Вох, я ж его не любіла, я за его дай не хацела,
я за его дай не хаце[ла].
Вой, скінулася зеўзюляй, цёмным лугам да й палецела,
цёмным лугам да палеце[ла].
Азірнуся кругом себе, я ж думала, што сакол леціць,
я ж думала, што сакол ле[ціць].
Я ж думала, што сакол леціць, аж нелюбы й уздагон бежыць,
а нелюбы й уздагон бе[жыць].
Вой, уцекай ці не ўцекай, бо ты мая да міленькая,
бо ты мая да міленька[я].
Як здаганю, заб’ю цебе, в цёмным лузе да пахаваю,
в цёмным лузе да пахава[ю].

Спявае фальклорны гурт “Журавушка”:
З в. Ямінск Любанскага р-на Мінскай вобл. Запіс 2008 г.
Альбом “Бяседныя песні” (2019 TRADYCYJA)

Спеўны сход