Бяседныя ПЕСНІ

Ой, вы столікі мае пазасціланые… (гасцінная)

Ой, вы столікі мае пазасціланые,
Ой, вы госцейкі мае й пазап(ы)рошаные.
І чаго вы ўсе седзіце, хлеба-солі ні ясьце?
Ці мой хлеб(ы) не пагож, ці мой мілой не вясёл.
Ой, я хлеба печонаго, то не выпалаю,
Ой, акрушку вечарнаго да й не вык(а)раю.
Выпалала б я хлеб, шчэй начовачкамі,
Пакарала дружка все я словачкамі.

Спяваюць: Вольга Канстанцінаўна Слівец (Цішка), 1913 г.н.
Раіна Канстанцінаўна Слівец, 1926 г.н.
З в. Малыя Гарадзяцічы Любаньскага р-на Мінскай вобл. Запіс 1988 г.
Альбом “Бяседныя песні” (2019 TRADYCYJA)

Спеўны сход