Бяседныя ПЕСНІ
Учора ня быў… (любоўная)
Учора ня быў,
Сягонні ня быў,
Знаць, мой міленькі на міня забыў,
Знаць, мой міленькі на міня забыў.
А шчэ ж не забыў,
Хіба забуду?
Сяду-паеду, сем год ня буду,
Сяду-паеду, сем год ня буду.
Ой, ежаш ты,
Чорт цябе бяры!
Найму муляра з чужой стараны,
Найму муляра з чужой стараны.
Найму муляра
З чужой страраны
Да й адмулюю мілага сабе,
Да й адмулюю мілага сабе.
Пасаджу яго
У канец стала,
Буду сматрэці як на сакала,
Буду сматрэці як на сакала й.
Вой, знаць, ты, сакол,
Смуцян, ні вясёл
Знаць у саколю галубкі німа,
Знаць у саколю галубкі німа.
Гучора была
Галубка мая,
Сягоні рана й растраляная,
Сягоні ж рана й растраляная й.
Ня такая б жаль,
Каб дзе ў ярыні,
На сінюм моры, на чыстой вадзе,
На сінюм моры, на чыстой вадзе.
І вой, знаць, ты, малойчык,
Смуцен, ні вясёл:
Знаць [у] ця, малойчык, дзяўчонкі німа.
Знаць [у] цібе, [м]алойчык, дзяўчонкі німа.
Вучора была
Дзяўчонка мая,
Сяго(д)ні рана й заручоная.
Сяго(д)ні рана й заручоная й.
Ні такая б жаль,
Каб далёкі ўзяў, –
Блізкі сусед дай на [а]дном двары,
Блізкі сусед дай на [а]дном двары(э).
Па воду ідзе,
“Дзень добры” дае,
Сэрцу майму да жалі задае,
Сэрцу ж майму да жалі задае.
Га воду нясе, –
Сэрца із жалі разрываюцца,
Сэрца із жалі разрываецца.
Спявае Корабава Зося Герасімаўна
Месца запісу: в.Таўкачэвічы, Бярозавая Пасека, Уздзенскі р-н, Мінская вобл.
ЗапісалаЛія Мацвееўна Салавей у 1972 г.
АІМЭФ – Ф. 20. Воп. 72. Ст. 34. №1.
Альбом “Бяседныя песні” (2019 TRADYCYJA)