Бяседныя ПЕСНІ

Ох і любая да бяседанька…

Ох і любая да бяседанька,
Да дзе род з родам п’е.
Ой, там мене да маладзеньку,
Да ніхто не смее.
Насмеяўсе да недаблазе,
Да ў парозі стоечы.
Абазваўсе да мой родны татка,
Да на куце седзечы.
Ой не смійся, да недаблазе,
Да дзіцяці маего.
Да [й]і скінь жа, да нядаблазе,
Свой зялёненькі жупан.
Да й прыкрый жаі любую бяседу,
Штоб і пул не прыпаў.

Спявае калектыў Бярозкаўскага сельскага клуба:
Месца запісу: в. Бярозкі, Брагінскі р-н, Гомельская вобл.
Запісала Галіна Аляксандраўна Барташэвіч у 1992 г.
АІМЭФ – Ф. 20. Воп. 92. Ст. 7.
Альбом «Бяседныя песні» (2019 TRADYCYJA)

Спеўны сход