Бяседныя ПЕСНІ
Расіца й расілася…
Расіца й расілася,
Я й расіцай мылася.
Да й о-ха-ха й у-ха-ха,
Я й расіцай мылася.
Мылася, умывалася,
Ручнічком уціралася.
Да й о-ха-ха, у-ха-ха,
Ручнічком [у]ціралася.
Ручнічком уціралася,
Грабушком часалася,
Да й о-ха-ха, у-ха-ха,
Грабушком часалася.
[Г]рабушком часалася,
Замуж сабіралася,
Да й о-ха-ха, у-ха-ха,
Замуж сабіралася.
Замуж сабіралася,
Ў маці запыталася,
Да й у-ха-ха, у-ха-ха,
Ў маці запыталася.
Маці адвярнулася,
Слязмі аблінулася,
Да у-ха-ха, у-ха-ха,
Слязмі аблінулася.
Слёзы капаяць, як дош,
Сэрца кроіцца, как нож.
Да й у-ха-ха, у-ха-ха,
Сэрца кроіцца, как нож.
Спявае Юзэфа Грыва
Месца запісу: хутар Палужскі, Астравецкі р-н, Гродзенская вобл.
Запісаў Арсень Сяргеевіч Ліс у 1970 г.
АІМЭФ – Ф. 20. Воп. 68. Ст. 5а. №16.
Альбом “Бяседныя песні” ( 2019 TRADYCYJA)