Бяседныя ПЕСНІ

Ох, я ж хаджу, да пахаджаю ж (гасьцявая)

в. Баранава Старадарожскага раёна, гурт «Набіліцы»

Ох, я ж хаджу, да пахаджаю ж
Па чыстаму полю,
Ой, я ж сею, да рассяваю
Сваю ж горкую долю,

Да расці ж, расці, горкая доля,
Частымі кустамі,
Да цвіці ж, цвіці, горкая доля,
Разнымі цвятамі.

Да нішто ж ні цвіў, да нішто ні цвіў
Адзін васілёчэк.
Да ніхто ж ні міл, да ніхто не люб,
Як мілы дружочэк.

Да седзіць жэ ён за століком,
Як сівы галубочэк,
Да на ём шапачка з бабрамі,
Галоўка з кудрамі.

Да скажы ж, скажы, да мой міленькі,
Чаго ж кудры в’юцца?
Да кудры ж в’юцца ад роскашы,
З дасады сякуцца.

Спеўны сход