Бяседныя ПЕСНІ

Ад панядзелка да панядзелка

Ад панядзелка да панядзелка дробны дождж ідзе,
Сабралася бедна басота ды гарэлку п’е,
Сабралася бедна басота ды гарэлку п’е.
П’ем мы гарэлку, п’ем мы вішнёўку, будзем піць віно,
А хто прыйдзе, з нас насьмяецца – будзем біць таго,
А хто прыйдзе, з нас насьмяецца – будзем біць таго.
Вось ідзе дзядзька, дзядзька багаты, насьміхаецца,
Скуль жа, скуль жа бедна басота напіваецца?
Скуль жа, скуль жа бедна басота напіваецца?
Ой жа ты дзядзька, дзядзька багаты, ты не смейся з нас,
Вазьмі ў руку чарку гарэлкі – выпей ты за нас,
Вазьмі ў руку чарку гарэлкі – выпей ты за нас.
Рад бы я выпіць, рад бы я з’есці, рад бы закусіць,
Ёсць у мяне сто рублёў грошай – шкода размяніць,
Ёсць у мяне сто рублёў грошай – шкода размяніць
Адзін за ручку, другі за ножку, трэці – ў карак б’е,
Не хадзі ж ты, дзядзька багаты, дзе басота п’е,
Не хадзі ж ты, дзядзька багаты, дзе басота п’е.
Дробна-драбніца, дробна-драбніца, дробны дождж ідзе,
Сабралася бедна басота, ды й гарэлку п’е,
Сабралася бедна басота, ды й гарэлку п’е.

Спеўны сход