Бяседныя ПЕСНІ

Сем чарак гарэлкі (Барадулiнская)

А дайце мне, дайця
сем чарак гарэлкі.

А адну мне дайце,
каб я пасядзела.

А другую дайце,
каб я пасмялела.

А трэцяю дайце,
каб я пагуляла.

Чацьвертую дайце,
каб я падпяяла.

А пятую дайце,
збрую сабірайце.

А шостую дайце,
Коней запрагайце.

А сёмую дайце,
Дамоў адпраўляйце.

Спеўны сход