Гарэліца, гарэліца
як я ж цябе люблю,
як я ж цябе люблю.
А хто ж цябе будзець піці,
а як жа я памру,
а як жа я памру?
Памру ж памру, памру ж памру,
схавайця на месьця,
схавайце на месьця.
Нада мною маладою
бутылку павесьця,
бутулку павесьця.
Будуць піці, будуць піці,
будуць разьліваці,
будуць разьліваці,
А дзе ж тая пяюшанька,
нідзе не відаці,
нідзе не відаці.