Бяседныя ПЕСНІ
Ой, шчо гэто за вэрба
Ой, шчо гэто за вэрба,
Шо бэз корэня росла?
*Ой–лі, ой да лю-лі,
Шо бэз корэня росла.
Ой, шчо гэто за ўдова,
Сэм год бэз мужа жыла? *
Сэм год бэз мужа жыла,
Два сыночка родыла. *
Два сыночка родыла,
Іванюшу й Васіля.*
Іванюшу й Васіля,
У белу світу сповыла*
У белу світу сповыла,
У Дунай рэчку бросіла*
У Дунай рэчку бросіла,
Шчуку рыбу просіла*
Ой, ты рыба-сомына,
Прымі й моіх два сына.*
А ты сытнік нэ мохай,
Моіх сыноў нэ лякай.*
На дваццатому году,
Пошла ўдова по воду.*
Стала ўдова воду браць,
Стаў корабэль подплываць.*
У том кораблі на концы,
Два сідзело молойцы.*
Одын кніжэчку чытае,
Другі на ўдову моргае.*
Ой, ты ўдовушка, удова,
Чы ты пойдэш за меня.*
За одного сама йду,
За другого доч даю.*
Ой, ты ўдовушка, удова,
Дурна ў тэбэ голова.*
За сыночка сама йдэш,
За браточка доч даеш.*
Шо гэто на свеце стало,
Маты сыноў нэ познала.*
Палескі спеўны сход з гуртом «Церабяначка»