Народны альбом

Юзік

Усім прывітаньне!
Завуць мяне Юзік.
Я хачу жыць
У Савецкім Саюзе.

Я просты хлопец,
Я хлопец зь вёскі,
На пілараме
Пілую я дошкі.

Я дошкі пілую
Ад рана да рана,
А скутку няма,
Бо працую на пана.

Маю заробак –
Мізэрныя грошы,
П’ю самагон,
Куру папіроскі.

Я супраць прыгнёту
Паноў і падпанкаў,
Чакаю з надзеяй
На рускія танкі.

Спеўны сход