Вітам панове,
Я Казік Песэцкі.
Я рэакцыйны
І антысавецкі.
Я рэпрэзэнтант
Ад пануючай клясы,
Эксплюатую
Працоўныя масы.
Тут я праездам
Па справах прыватных,
Справы зраблю
І паеду дахаты.
Мешкам у Вільні,
Маю там краму:
“Мода для дамы
І мода для пана.”
Грошай хапае,
Усё будзе добра.
Нех жыве Польска
Ад мора да мора