Народны альбом

Аліцыя

На вакацыях пад акацыяй
У альтанцы сядзела Аліцыя.
Элегантная і выкшталцоная
І чытала напамяць Гарацыя.
Элегантная і выкшталцоная
і чытала Гарацыя.

У кампаніі дзьвюх каляжанак,
Ведучы дыялёгі прыватныя.
Пілі каву яны з цынамонам
З парцэлянавых філіжанак.
Пілі каву яны з цынамонам
З парцэлянавых філіжанак.

Час ад часу да іх кавалеры
Заглядалі, нібы выпадкова.
Кавалеры мелі манэры
І намеры цнатліва-прыстойныя.
Кавалеры мелі манэры
І намеры прыстойныя.

Хлопцы трымаліся з годнасьцю,
Стрыманай ды зухаватай.
І зрэдку любілі дзяўчат
Далікатна спалохаць вужакай.
І зрэдку любілі дзяўчат
Далікатна спалохаць.

А побач у балоце жабы
Песьні сьпявалі маркотныя
На тыя адвечныя тэмы,
Што сэрца хвалююць шляхотнае.
На тыя адвечныя тэмы
Што сэрца хвалююць.

Так мінала ў нябыт пакрыёму
Тое ціхае, цёплае лета.
На парозе стаяла восень,
Пагражаючы пісталетам.
Лай-ла-ла-ла-лай-ла-ла-ла-ла,
Лай-ла-ла, ла-ла-ла.

Спеўны сход