Рамансы і песні
2-й паловы XX ст.

Красуня–вясна

(Словы У. Някляеў)

Напрадвесні плачуць ледзяшы,
Ручаіны звоняць напрадвесні.
Ты мне ціха-ціха для душы
Заспявай прадвесневую песню.
Хай душа ўскалышацца да дна
І туды пакліча, дзе святая,
Дзе на ўзлеску юная вясна
Першыя пралескі рассыпае.

Прыпеў:
Красуня-вясна звініць ручаінамі ў полі
Красуня-вясна – сястра нашай волі,
Красуня-вясна ў бела-чырвоным убранні
Красуня-вясна – чароўная фея кахання.
Ад вясны нікуды не ўцячы,
І праз вецер, што сцягі палошча,
Пойдзем мы з табой, каб уначы
Запаліць агеньчыкі на плошчы.
Будзем мы стаяць і ўспамінаць
Тых, каго няма сягоння з намі,
Тых, каго мы будзем сустракаць
З бел-чырвона-белымі сцягамі.
(Прыпеў)

Спеўны сход