Прыпеўкі
і жартоўныя песні

Як пашоў я на базар…

Як пашоў я на базар
Люльку купаваці,
Найшоў люлечку чырвону, –
Не з кім таргаваці.
Найшоў люлечку чырвону, –
Не з кім таргаваці.

Сама йграе, сама б’е, –
Выбівае, стукае.
Сама йграе, сама б’е, –
Выбівае, стукае.

Як я люлечку купіў
Да начаў курыці,
Сабраліся мужыкі,
Хацелі набіці,
Сабраліся мужыкі,
Хацелі набіці.

Сама йграе, сама б’е, –
Выбівае, стукае.
Сама йграе, сама б’е, –
Выбівае, стукае.

Як пашоў я ўцякаць
Да праз тры гароды,
Зачапіўся за гарбуз, –
Нарабіў я шкоды.
Зачапіўся за гарбуз, –
Нарабіў я шкоды.

Сама йграе, сама б’е, –
Выбівае, стукае.
Сама йграе, сама б’е, –
Выбівае, стукае.

Спявае Ананчыцкі народна-этнаграфічны ансамбль:
Месца запісу: в. Ананчыцы, Салігорскі р-н, Мінская вобл.
ЗапісаўАнтон Іванавіч Гурскі ў 1987 г.
АІМЭФ – Ф. 20. Воп. 87. Ст. 23. №23.
Альбом “Бяседныя песні” (2019 TRADYCYJA)

Спеўны сход