Габрэйскія песні

Карчомка

(Зап. А.Ласём у Жупранах)

1.На прэўкрасным мейсцы карчомка стаяла, да нова,
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, карчомка стая(ла).

2. А ў той карчомцы Хайка маладая, жыдоўка,
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, Хайка малада(я).

3.Хайка маладая водкай шынкавала, гарэлкай,
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, водкай шынкава(ла).

4. А ў той карчомцы два салдаты пілі-гулялі,
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, два салдаты пі (лі).

5.Два салдаты пілі, усё Хайку манілі – жыдоўку,
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, усё Хайку мані(лі).

6. А ў суботу рана ўсе жыды ў школе, ды школе,
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, усе жыды ў шко(ле).

7. Усе жыды ў школе, толькі Хайка дома – жыдоўка,
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, толькі Хайка до(ма).

8. А ў нядзелю рана прыйшлі тры Вазочкі па Хайку,
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, прыйшлі тры вазо(чкі).

9. А ў першым вазочку падушкі, пярыны, пярыны,
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, падушкі, пяры(ны).

10. А ў другім вазочку шэрабро і злота і злота,
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, шэрабро і зло(та).

11.А ў трэці вазочак сама Хайка села, жыдоўка,
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, сама Хайка се(ла).

12. Сама Хайка села, песеньку запела, вясёлу,
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, песеньку запе(ла).

Спеўны сход