Рамансы і песні
2-й паловы XX ст.

Беларуская лірыка і песні бардаў

Раманс – гэта музычны твор для голасу з інструментальным суправаджэннем, напісаны на вершы. Беларуская музычная спадчына другой паловы XX стагоддзя багатая на адметныя лірычныя творы.

Спеўны сход знаёміць з шэдэўрамі больш ранняга перыяду, такімі як працяжны «Нёман» на словы Анатоля Астрэйкі, ці шлягер «Бывайце здаровы, жывіце багата…» на словы Адама Русака, а таксама з песнямі беларускіх паэтаў і бардаў: Алеся Камоцкага, Сержука Сокалава-Воюша, Андрэя Мельнікава, Змітра Вайцюшкевіча і іншых.

Першы Спеўны сход у Горадні быў прысвечаны рамансам і песням другой паловы ХХ ст.

«Красуня-вясна» (словы Уладзіміра Някляева, музыка Змітра Вайцюшкевіча)

Алесь Камоцкі на Спеўным сходзе

ПЕСНІ

 

(Аляксандра Пахмутава і Міхаіл Матусоўскі, пераклад: Алесь Камоцкі)

Клён стары у двары
Шыбу мацае лістом
Запрашае перайсціся надвячоркам
Як у сне сэрца мне
Агарнула хараством
Ад таго, што ты ўжо блізка, мая зорка. (2р.)

Снегапад, Снегапад,
Снегапад згубіў свой снег.
Свет, мінаючы зіму, ў вясну імкнецца.
А чаму, а чаму, а чаму так лёгка мне?
А таму, што ты мне хутка усміхнешся.(2р.)
Небасхіл, небасхіл
Прыглушыў агні свае,
Таямніцу пахаваўшы ў небе чыстым.
І калі на зямлі
Спеў гармонік раздае
Справа ў тым, што пакахалі гарманіста.(2р.)


(словы Анатоль Астрэйка)

Ой, Нёман, і песня, і слава
Народа майго і зямлі,
Магілаю ворагам цеснай
Не раз твае хвалі былі.(2 р)

Ой, Нёман! Ой, бацька мой Нёман,
Як сонца, як дзень дарагі,
Касцямі звяругаў шалёных
Усланы твае берагі. (2 р)

А бераг высокі і роўны,
Жарсцвяны і ўкрыты лазой,
Не б’еш ты, а граеш чароўна
Блакітнаю хваляй сваёй. (2 р)

Ой, Нёман! Ой, бацька любімы,
Як сонца, як дзень дарагі,
Садамі цудоўнай Радзімы
Твае расцвілі берагі. (2 р)


(музыка Ісака Любана, словы Адама Русака)

Бывайце здаровы,
Жывiце багата,
Ужо ж мы паедзем
Да сваёй хаты.
Ў зялёнай дуброве
Мы начаваць будзем.
Эх! Вашае ласкі
Вавек не забудзем.

У вашым калгасе
Шырокае поле,
Няхай жа на шчасце
Цвіце ваша доля.
На рэчках на вашых
Бурлілі бы воды,
Каб плавалі з крыкам
Гусей карагоды.

Каб жыта у полі
Трубою вiлося,
Каб сала у хаце
Кубламi вялося.
Штодзень у капусце
Каб плавала скварка,
А к скварцы часінай
Вялася б і чарка.

Яшчэ вам жадаем
Прыбытку у хаце –
Не мала, не многа –
Штогод па дзіцяці.
Не будзе вам крыўды
Яшчэ і за тое,
Калі пашанцуе
На год і па двое.

Бывайце здаровы,
Жывіце багата,
А мы ад’язджаем
Дадому, дахаты.


(Вадзім Навіцкі і Сяржук Сокалаў-Воюш)

Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю,
Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю.
Моўчкі слухаю ў росах песню салаўя.
Над маім лунае лёсам Беларусь мая.

А над лесам, над сусветам выпрастаў крыло
Залацісты човен ветах, зорнае вясло.
Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая,
Я адной табе належу, Беларусь мая!

Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог,
Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог.
Чырванее ранні золак, рэха ў гаях,
А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая.

Мне краёў чужых ня трэба, як не варажы,
Не хачу чужога хлеба, радасцяў чужых,
Бо чужына сэрца джаліць, цісне, як змяя,
Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая.


(Словы Уладзімір Някляеў)

Напрадвесні плачуць ледзяшы,
Ручаіны звоняць напрадвесні.
Ты мне ціха-ціха для душы
Заспявай прадвесневую песню.
Хай душа ўскалышацца да дна
І туды пакліча, дзе святая,
Дзе на ўзлеску юная вясна
Першыя пралескі рассыпае.

Прыпеў:
Красуня-вясна звініць ручаінамі ў полі
Красуня-вясна – сястра нашай волі,
Красуня-вясна ў бела-чырвоным убранні
Красуня-вясна – чароўная фея кахання.
Ад вясны нікуды не ўцячы,
І праз вецер, што сцягі палошча,
Пойдзем мы з табой, каб уначы
Запаліць агеньчыкі на плошчы.
Будзем мы стаяць і ўспамінаць
Тых, каго няма сягоння з намі,
Тых, каго мы будзем сустракаць
З бел-чырвона-белымі сцягамі.
(Прыпеў)


(Словы Генадзь Бураўкін)

Калі шчасце атуліць
Ці заціхну ў журбе,
Я заўсёды, матуля,
Успамінаю цябе.
І нясу, як закляцце,
Перад Богам віну,
Што цябе, мая маці,
Я пакінуў адну.

Прыпеў:
Ты мне родная самая
Па душы, па крыві.
Ты жыві, мая мама,
Доўга, доўга жыві.

Мяне клікалі, я сыходзіў, прабач, калі ласка…
Часам было зусім невыносна: раны і стома.
Але калі думаў пра цябе — боль знікаў адразу,
Пасля доўгіх блуканняў я вярнуся дадому.

Сярод тлуму людскога
І ў прыцішаным сне
Цісне сэрца трывога —
Як ты там без мяне?
Пасля ростані горкай,
Перажыўшы зіму,
На бацькоўскім падворку
Я цябе абдыму (нарэшце)

(Прыпеў)

Вярнуся туды, адкуль караблі сыйшлі,
Ведаю дакладна: яшчэ стаяць масты.
За твае рукі нічога даражэй на зямлі,
Мой дом гэта ня цэгла, а там, дзе ты.
Мяне не пужаюць праклёны і ворагі,
Гэта ня блеф, магу зруйнаваць сцяну з каменняў.
Б’юся з навалай на шырокіх прасторах я
І толькі перад табою стаю на каленях.

Больш ніколі спакусай
Зло мяне не кране,
Прад табой павінюся,
Як ніколі раней.
(Прыпеў)


(Словы Уладзімір Караткевіч)

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца,
Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары-акіяны, і неба - разлівы ільноў.

Дзе мой край?
Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, – ударыш, і зломіцца меч.

Дзе мой край?
Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Ты – наш край.
Ты – чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць,
Ты – наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому
Ты – наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому
Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
І апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі, ніколі, так,
Ніколі не кінем, не кінем,
Не кінем цябе.

Спеўны сход