Бяседныя песні
Песні за беларускім сталом
Бяседныя, або застольныя песні спяваліся з нагоды свят і сямейных урачыстасцей. У народзе яны завуцца таксама гасцявымі, кірмашовымі, банкетовымі ці пірушачнымі песнямі. Некаторыя бяседныя песні прысвечаны абраднай функцыі – хрэсьбінныя, вясельныя, талочныя, але бальшыня з іх тычыцца звычайнага жыцця, і выконваюцца за сталом у залежнасці ад настрою. У такіх песнях услаўляюцца гасціннасць гаспадароў, добры стол і чаканыя госці. Таксама песні могуць апавядаць пра сямейнае жыццё, нешчаслівае замужжа або лютую свякроў. Ці наадварот, у бяседнай песні могуць панаваць жартаўлівыя матывы.
«Былі ў каморы ў нас грошы» на Ракаўскім фэсце
Супольныя спевы разам з Яўгенам Курыльчыкам (баян) і Сержуком Доўгушавым
«Раса росу расіла»
«Выганяй, маці, каваля з хаты» з гуртом «Мярэжа»
«Ой, сівы конь бяжыць»
Алесь Чумакоў (гуслі, спевы)
«Як пасеяў Андрэй грэчку...» з палескім гуртом «Таняжанка» на фестывалі «Камяніца – 2018»
ПЕСНІ
(Гурт «Набіліцы», вёска Баранава)
Раса росу расіла,
Жонка мужа прасіла:
Галубочак мой, паедзем дамой,
А ў нас волікі мычаць,
Яны естачкі хацяць,
Паедзем дадому, паедзем дадом.
А нашто ж нам волікі,
Перад намі столікі,
Не едзьмо дадому, не едзьмо дадом.
Раса росу расіла,
Жонка мужа прасіла:
Галубочак мой, паедзем дамой,
А ў нас свіначкі вішчаць,
Яны естачкі хацяць,
Паедзем дадому, паедзем дадом.
А нашто нам свіначкі,
Перад намі місачкі,
Не едзьмо дадому, не едзьмо дадом.
Раса росу расіла,
Жонка мужа прасіла:
Галубочак мой, паедзем дамой,
А ў нас барачкі бляяць,
Яны естачкі хацяць,
Паедзем дадому, паедзем дадом.
А нашто ж нам барачкі,
Перад намі чарачкі,
Не едзьмо дадому, не едзьмо дадом.
Раса росу расіла,
Жонка мужа прасіла:
Галубочак мой, паедзем дамой…
(гурт «Прусаўчанка», вёска Прусы)
Сталы мае, сталы мае
пазасціланые,
Госці мае, любезные
пазазываные
Пазазываные,
ой, чаго вы, да мае госці,
ні п’яце, ні ясьце
Ні п’яце, ні ясьце,
ой, чаго вы, да мае госці,
все хмурненько седзіце
Все хмурненько седзіце:
ці мой хлеб не пуховый,
ці мой муж наравлён
Ці мой муж наравлёный,
ой, калі хлеб не пуховый,
то я выпалаю
То я выпалаю,
ой, калі муж наравлёный,
то я выкараю
То я выкараю,
ой, палала хлеб пуховый
всей начовачкамі
Всей начовачкамі,
ой, карала свайго мужа
да все словачкамі
Да все словачкамі,
ой, палала хлеб пуховый,
дай ні выпалала
Дай ні выпалала,
ой, карала свайго мужа,
дай не выкарала
Ой, сівы конь бяжыць, на ім бела грыва.
Ой, спадабалася. Ой, спадабалася…
Мне тая дзяўчына.
Ня так та дзяўчына, як яе лiчанька.
Ой, падай, дзяўчына. Ой, падай, дзяўчына,
На коня ручаньку.
Рукі не падала. Тры словы сказала:
Няхай бы я жыла, няхай бы я жыла,
Кахання не знала.
Бо тое каханне, з вячора да рання.
Як сонейка ўзыдзе, як сонейка ўзыдзе –
Каханне разыдзе.
Ой, сівы конь бяжыць, на ім бела грыва.
Ой, спадабалася. Ой, спадабалася…
Мне тая дзяўчына.
Раю – рай!
Як пасеяў Андрэй грэчку
Рыцу – рыцу, рыцу-рай!
На дубочку, на вяршэчку,. Гоп – рай, рыцу-рай
А я грэчку не полола, раю – рай!
А я грэчку не полола. Рыцу – рыцу, рыцу-рай!
Под горою казу пасла,. Гоп – рай, рыцу-рай
Под горою казу пасла. Раю – рай!
Под горою казу пасла. Рыцу – рыцу, рыцу-рай!
Назбірала гошчок масла,. Гоп – рай, рыцу-рай
Горшчок масла, бочку сыру. Раю – рай!
Горшчок масла, бочку сыру.Рыцу – рыцу, рыцу-рай!
Варэннікаў наварыла,. Гоп – рай, рыцу-рай.
Варэннікаў наварыла. Раю – рай!
Вараннікаў наварыла. Рыцу – рыцу, рыцу-рай!
Да ўсіх хлопцаў запрасіла,. Гоп – рай, рыцу-рай
Ешця хлопцы, да й мочайце. Раю – рай!
Ешця хлопцы, да й мочайце.Рыцу – рыцу, рыцу-рай!
На гарэлку пробачайце,. Гоп – рай, рыцу-рай
Былі ў каморы ў нас грошы,
А я тыя грошы да Мойшы.
Прыпеў:
Ты піў і я піла,
Ты насіў, і я насіла,
Тыя грошы да Мойшы.
Было ў каморы ў нас жыта,
А я тое жыта да жыда,
Была ў каморы ў нас грэчка,
А я тую грэчку ў мястэчка (за рэчку).
Былі ў каморы ў нас боты,
А я тыя боты да Моты.
Былі ў каморы ў нас яйкі,
А я тыя яйкі да Хайкі.
Была ў каморы ў нас водка,
А я ж тую водку ў глотку.