Спеўны сход: Мужчынскія песні

Беларускія мужчынскія песні

Мужчынская спеўная традыцыя – цікавая з’ява беларускай культуры. Раней амаль у кожнай вёсцы былі свае майстры спеву. Песня гучала ў святочныя дні, на вяселлях, выправінах, на пашы, у лесе і гэтак далей. Жанчыны звычайна выконвалі каляндарна-абрадавыя і сямейна-абрадавыя песні. У мужчын быў асобны спеўны рэпертуар: маладзецкія, касарскія, бяседныя, лірычныя, вайсковыя, сацыяльныя і жартоўныя песні. Спявалі дзеля ўласнага выяўлення духу, уцехі для душы. Гэтыя песні адметныя мастацкай сілай і прыгажосцю традыцыі. Разам з шматгалосым гучаннем, майстэрскім валоданнем галасамі, тэмбравым суладдзем і гармоніяй старажытнай мелодыі яны заварожваюць слухача.

Гістарычна склалася, што аб мужчынскай спеўнай традыцыі вядома мала. Выдадзена многа кніг з тэкстамі песень, але яны «маўчаць». Спеўны сход знаёміць з гучаннем мужчынскіх песень.

Мужчынская народная песня «Ярмарка» з гуртом «Рада»

«Із-пад горкі» з гуртом «Рада»

Прэзентацыя першага альбома серыі «Tradycyja» – «Мужчынская традыцыя спеву»

«Два голубы гудзе, галубка варкоча»
(вёска Мохаў, Лоеўскі раён)

ПЕСНІ

 

Посею й гурочкі ў вішнёвом садочку,
Не баче/эла міленького чатырі гадочкі,
Не бачіла міленького чатырі гадочк(і).

Токо й я бачіла, як волы займала,
Дай на мене молодого скоса поглідала,
Дай на мене молодого скоса поглідай.

А я ёму здраўствуй, ён мене нічого,
Пододі жэ к коню бліже – с коня поцалуй,
Пододі жэ к коню бліже – с коню поцалу(й).

 

Із пад горкі пад крутой
Ішоў маер маладой
Левай-правай, зяленай дубравай
Ішоў маер маладой

Ішоў маер маладой
Нежанатый халастой
Левай-правай, зяленай дубравай
Нежанатый халастой

Нежанатый халастой
Дзяржыць шаблю пад рукой
Левай-правай, зяленай дубравай
Дзяржыць шаблю пад рукой

Дзяржыць шаблю пад рукой
Разгаварывая з ёй
Левай-правай, зяленай дубравай
Разгаварывая з ёй
Ой, ты шабелька мая
Бараніла ты мяне
Левай-правай, зяленай дубравай
Бараніла ты мяне
Бараніла ты мяне
Ў чужой дальняй старане
Левай-правай, зяленай дубравай
Ў чужой дальняй старане

Ў чужой дальняй старане
На праклятай той вайне
Левай-правай, зяленай дубравай
На праклятай той вайне.


(Лельчыцкі раён, вёска Глушкавічы)

– Не ходзі, козачэ, по-над берэгамі,
Не сушы сердэнько чорнымы бровамы.
– Чэрэз чорные брові я не ожэнюса,
Не люблять девчата – пойду й утоплюса.
Не люблять девчата, й а шчэ й молодзіцы,
Поду й утоплюса в холодной крыніцы.

 

(вёска Мохаў, Лоеўскі раён)

Два голубы гудзе, галубка варкоча,
Любіў парэнь дзеўку, а сейчас ні хоча.
Купіў дюжын шоўку – галоўку вверцела,
Выйшла за варота, дай загаласіла:
– Ой Божа мой мілы, што я нарабіла –
Чалавек жанаты, а я палюбіла.
Чалавек жанаты, шчэ й дзетачак двое,
Шчэ й дзетачак двоя, чарнявы абоя.


Ішлі хлопцы з ярмалку,
Ды зрубілі яблыньку,
Ой лі, ой лі, ой да люлі,
Ды зрубілі яблыньку.

Яблынька садовая,
Грушыца мядовая,
Ой лі, ой лі, ой да люлі,
Грушыца мядовая.

Грушыца мядовая,
Дзеўка чарнабровая,
Ой лі, ой лі, ой да люлі,
Дзеўка чарнабровая.

Дзеўка чарнабровая,
Пад наравы падышла,
Ой лі, ой лі, ой да люлі,
Пад наравы падышла.

Пад наравы падышла,
Цалавала молайца,
Ой лі, ой лі, ой да люлі,
Цалавала молайца.

Цалавала молайца,
Краше мацеры, айца,
Ой лі, ой лі, ой да люлі,
Краше мацеры, айца.

 

Шуміць, гудзе дубровачка
Дай плача, тужыць удовачка
Дай плача, тужыць шчэй рыдая
Ды на біты шлях паглядае
Бітым шляхам уланы едуць
Дай майго мужа каня ведуць
Ой, уланы ж маладыя
Дай дзе ж вы майго мужа дзелі
Дай дзеж вы яго коня ўзялі
У чыстым полі траўка шуміць
Дай ў той траўцы твой муж ляжыць
У чыстым полі твой муж ляжыць
Дай ў правай ручцэ шаблю дзяржыць
У правай ручцэ шаблю дзяржыць
Дай левай ручкай расу бярыць
Ой ты ж роса росяная
Дай душа мая жывушчая
Ой ты душа жывушчая
Дай жана мая маладая


Дарожка, дарожка што ж ты шырокая – 2 р
Каля тое дарожкі тры сады стаяла – 2 р
А у першым садзе салавей шчабеча – 2 р
А у другім садзе зязюля кувала – 2 р
А у трэццім садзе сын з маці гавораць 2-р
Раскажы мне, сынку, а хто табе мільшы – 2 р
А цешча мне міла, міла для заезду – 2 р
А жонка мне міла, міла для савету – 2 р
А маці мне міла, мілей ўсяго свету – 2 р
Хадзіла, канала, радзіла, ўмірала – 2 р
Пачобачку з ножкі сваёй не здымала – 2 р

Спеўны сход