Песні Другой Сусветнай вайны

Беларускія песні ваеннага часу

Другая сусветная вайна ёсць найвялікшай катастрофай XX стагоддзя, якая не магла не адбіцца на сусветнай культуры. Пад уплывам гэтай трагедыі было створана багата шматгранных твораў, кожны творца па-свойму адчуў подых тагачасных ліхалеццяў. Спеўны сход прэзентуе найбольш цікавыя ўзоры беларускай песеннай творчасці ваеннага перыяду.

«Спеўны сход. Песні ваеннага часу»

ПЕСНІ

 

Ой, вы дзевачкі беларускія,
Не ўлюбляйцесь ў ваенных рабят,
Бо ваенныя ўсе жанатыя,
У заблужджэнне прыводзяць дзяўчат.
Бо ваенныя ўсе жанатыя,
У заблужджэнне прыводзяць дзяўчат.

Адна дзевушка – раскрасавіца,
Празывалася Надзяй яна,
Улюбілася у ваеннага,
Но не знала, што дома жана.
Улюбілася у ваеннага,
Но не знала, што дома жана.

Познім вечарам прыйшоў Ванечка,
Падарыў насавой ёй платок.
«Сабірай ўсё, ўсё што ёсьць ў цібя,
І уедзем на Дальні Васток».
«Сабірай ўсё, ўсё што ёсьць ў цібя,
І уедзем на Дальні Васток».

Да вакзала йшлі, цалаваліся,
Любавалісь сабой, как маглі.
Дал он в рукі ей чамадан пустой,
Сказал: «Пару мінут абаждзі».
Дал он в рукі ей чамадан пустой,
Сказал: «Пару мінут абаждзі».

Абашоў кругом, сам зашоў ў вагон
І празрыцельна смотрыт ў акно.
«Да свіданія, больш не ждзі міня,
Ў мяне дома есць дзеці, жана».
«Да свіданія, больш не ждзі міня,
Ў мяне дома есць дзеці, жана».

І асталася бедна Надзенька
З чамаданам пустым у руках.
Аблілась слязой, з цем ушла дамой,
Так прайшлі маладыя гада.
Аблілась слязой, з цем ушла дамой,
Так прайшлі маладыя гада.

 

Із далёкіх із краёў шлі салдацікі дамоў,
Гэй, шлі салдацікі дамоў. -2 р.

Па вузенькай дарожцы запыліла вочы ім,
Гэй, запыліла вочы ім. -2 р.

То пясочак, то не дым. То Радзіма – не Берлін.
Гэй, то Радзіма – не Берлін. - 2 р.

Вось і роднае сяло на прыгорачку відно.
Гэй, на прыгорачку відно. -2 р.

Выхадзіце, сёстры, брацця, пераможцаў сустракаць.
Гэй, пераможцаў сустракаць. - 2 р.

Із далёкіх із краёў шлі салдацікі дамоў,
Гэй, шлі салдацікі дамоў. -3 р.

 

Было у салдата два полі:
Поле, дзе кветкі ірваў,
Бегаў з сябрамі на волі
І поле, дзе ён ваяваў.

Прыпеў:
Ціха было і чыста
У полі яго дзяцінства.
Былі агонь і дым
На полі ратным тым.

Два полі было ў салдата:
Адно зяленела травой,
Другое было ўзарвата
Вайной і паліта крывёй.

Прыпеў:
Было ў салдата два полі:
Поле, дзе кветкі ірваў,
Бегаў з сябрамі на волі
І поле, дзе ён паміраў.

Былі агонь і дым
На полі ратным тым.

Прыпеў.

 

Не магу, я знайсці тое слова,
Каб красу расказала б тваю.
Не магу, я знайсці тое слова,
Каб любоў расказала б – маю.

Не магу параўнаць цябе з зоркай,
Днём не свеціць зара над зямлёй.
Не магу параўнаць цябе з кветкай,
Не цвяце ў садзе кветка – зімой.

Не магу параўнаць я і з сонцам,
Тваіх ясных, агністых вачэй.
Бо не свеціць мне сонца з нябёсаў,
Яркім светам у цемры – начэй.

Толькі з песняй цябе параўнаю,
Што у сэрдцы сваім берагу.
Тую песню – што вечна спяваю,
Бяз той песні я жыць – не магу.

 

(словы Міхаіла Ісакоўскага, пераклад Алеся Камоцкага)

Наваколле нарэшце заснула,
Подых цемры згасае ў цішы,
Ды дрымотны спакой вузкіх вулак
Спеў гармоніка разварушыў.

То як быццам за вёску выходзіў,
То, здаецца, вярнуўся дамоў,
Штосьці ў прыцемках ён не знаходзіць
І шукае, шукае ізноў.

Свежы повеў начной прахалоды
Кветкі з яблынь страсае ў двор,
Гарманіст, не губляючы сподзеў,
Выглядае кагосьці між зор.

Ды ці трэба шукаць так далёка,
Калі шчасце ў суседнім двары,
Павярніся, зрабіўшы два крокі,
І яго да сябе забяры.

ПЕСНІ

ПЕСНІ

Спеўны сход