Габрэйскі Спеўны сход

«Zingeray» – свята габрэйскіх песень і танцаў 

У даўнейшыя часы, і ажно да Другой сусветнай вайны, у гарадах і амаль у кожным мястэчку Беларусі можна было пачуць мову ідыш. Гэта была важная мова ў камунікацыйнай і культурнай сферы жыцця. Беларусы, якія жылі разам ці побач з габрэямі, часам вельмі добра ведалі мову ідыш, а таксама спявалі габрэйскія песні. У раннім БССР ідыш быў адной з дзяржаўных моў.

Гісторыя Беларусі непарыўна звязаная з габрэйскім народам, які здаўна жыў на нашых землях. Вядомыя мастакі, дзеячы культуры і навукі, прэзідэнты Ізраіля паходзілі адсюль. Габрэйская і беларуская культура былі ўвесь час разам, узаемна дапаўнялі і ўзбагачалі адна адну. На жаль, ідышамоўная культура заняпала. Хочацца, каб зноў у беларускіх гарадах і мястэчках загучалі габрэйскія мелодыі і песні на ідыш.

«Zingeray»-сходы ў 2019 годзе паспяхова адбыліся ў Мінску, Віцебску і Бабруйску.

Прэм’ера вядомай песні «Tumbalalajka» на беларускай мове

Пераклад – Ната Голава (Мінск, 15 чэрвеня 2019)

Свята габрэйскіх песень і танцаў у Віцебску

Спецыяльныя госці: 
Bareznburger Kapeley Раман Яраш – кларнет, труба (Беразіно),
Вінцэнт Янчы – баян (Мінск), 
Ігар Жалткоў – барабан, бубен (Мінск), 
Кастусь Канцавы – туба (Магілёў).
Танцмайстарка – Ната Голава (Барысаў, гурт Zhydovachka)

Прэзентацыя праекта «Zingeray» ў Бабруйску (30 чэрвеня 2019)

Спецыяльныя госці: Сямён Клейнер і Гомельскі ансамбль габрэйскай музыкі, Сяржук Доўгушаў (аўтар праекта)

Shomer Israel / Псалом № 127 і 121

Yidl mit'n fidl

ПЕСНІ

 

Былі ў каморы ў нас грошы,
А я тыя грошы да Мойшы.

Прыпеў:
Ты піў і я піла,
Ты насіў, і я насіла,
Тыя грошы да Мойшы.

Было ў каморы ў нас жыта,
А я тое жыта да жыда,
Была ў каморы ў нас грэчка,
А я тую грэчку ў мястэчка (за рэчку).
Былі ў каморы ў нас боты,
А я тыя боты да Моты.
Былі ў каморы ў нас яйкі,
А я тыя яйкі да Хайкі.
Была ў каморы ў нас водка,
А я ж тую водку ў глотку.

 

– Gabe!

           – Vos vil der rebe? 
– Der rebe vil ­­– me zol im derlangen. 
– Vos?

            – Latkes mit shmalts, 
Az der rebe mit der rebetsn 
Zol zayn a gezunt in hals 

Refrain: 
Lekoved yontef, bim-bam-bam-bam 
Lekoved Shabes, bim-bam-bam-bam 
Lekoved yontef, bim-bam-bam-bam, 
Lekoved Shabes, bim-bam. 

– Gabe!

         – Vos vil der rebe? 
– Der rebe vil ­­– me zol im derlangen. 
– Vos?

                – A telerl mit yoykh, 
Az der rebe mit der rebetsn 
Zol zayn a gezunt in boykh. 

Refrain.

– Gabe!

           – Vos vil der rebe? 
– Der rebe vil ­­– me zol im derlangen. 
– Vos?

               – A telerl mit fish
Az der rebe mit der rebetsn 
Zol zayn a gezunt in di fis. 

Refrain

 

Ім а-Шем ло йівней байіс
шав амлу бойнав бой, 
Ім а-Шем ло ішмор ір
шав шокед шо ймер. 
Інэй, Інэй ло янум, 
ло янум ве ло ішан, 
Ло янум, ло ішан 
шоймэр Ісроэль!
 

 

Афн фурл лігт дос кэлбл,
Лігт гебундн міт а штрік.
hойх ін hімл фліт дос швэбл,
Фрэйт зіх, дрэйт зіх hін-ун-црік.
Прыпеў:
Лахт дэр вінт ін корн,
Лахт ун лахт ун лахт,
Лахт эр оп а тог а ганцн
Міт а hалбэр нахт.
Дона, дона, дона...
Шрайт дос кэлбл, зогт дэр пойер:

Вэр же hэйст діх зайн а калб?
Волст гекэрт цу зайн а фойгл,
Волст гекэнт цу зайн а швалб.
Як смяецца вецер
Гоніць хмары прэч
Ён смяецца дзень і вечар
І яшчэ ўсю ноч.
Дона, дона, дона...
Біднэ келбэр тут мэн біндн
Ун мэ шлэпт зэй ун мэ шехт,
Вэр с'hот флігл, фліт аройфцу,
із ба кейнэм ніт кейн кнэхт.
Прыпеў

 

 

(Пераклад – Ната Голава)

Штэйт а бохэр, штэйт ун трахт 
Трахт ун трахт а ганцэ нахт: 
Вэмэн цу нэмэн ун нит фаршэмэн, Tumbalalajka  
Вэмэн цу нэмэн ун нит фаршэмэн? 

Прыпеў: 
Тум бала, тум бала, тум балалайкэ 
Тум бала, тум бала, тум балала 
Тум балалайкэ шпил балалайкэ 
Шпил балалайкэ, фрэйлех зол зайн! 


БЕЛ: 
Думае хлопец ночы не спіць 
Сэрца трывожыць сэрца баліць 
Можна ўлюбіцца і памыліцца 
Выбраць няпроста з кім ажаніцца 

Пані ці можа мне адказаць 
Што можа вечна вечна палаць 
Што можа ў спёку расці і ў мароз 
Што можа плакаць плакаць без слёз 

Слухай мой мілы што я скажу 
Камень расце без цяпла і дажджу 
Вечна гарэць можа наша любоў 
Плача без слёз хіба сэрца адно


(Запісана А.Ласём у Жупранах)

1.На прэўкрасным мейсцы карчомка стаяла, да нова
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, карчомка стая(ла)

2. А ў той карчомцы Хайка маладая, жыдоўка
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, Хайка малада(я)

3. Хайка маладая водкай шынкавала, гарэлкай
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, водкай шынкава(ла)

4. А ў той карчомцы два салдаты пілі-гулялі,
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, два салдаты пі (лі)

5. Два салдаты пілі, усё Хайку манілі – жыдоўку,
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, усё Хайку мані(лі)

6. А ў суботу рана ўсе жыды ў школе, ды школе
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, усе жыды ў шко(ле)

7. Усе жыды ў школе, толькі Хайка дома – жыдоўка,
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, толькі Хайка до(ма)

8. А ў нядзелю рана прыйшлі тры Вазочкі па Хайку
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, прыйшлі тры вазо(чкі)

9. А ў першым вазочку падушкі, пярыны, пярыны
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, падушкі, пяры(ны)

10. А ў другім вазочку шэрабро і злота і злота,
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, шэрабро і зло(та)

11.А ў трэці вазочак сама Хайка села, жыдоўка
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, сама Хайка се(ла)

12. Сама Хайка села, песеньку запела, вясёлу
Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, песеньку запе(ла)


Ібер фельдер, вэгн, аф а вог’н хэй,
Міт зун ун вінд ун рег’н
Фор’н клезмер цвей.
А хідеш ой а хідеш,
Зог вэр зайнэн зэ-э-э-эй?
Прыпеў:
Йідл мітн фі-ідл,
Арье мітн бас,
Дос лэбн із а лі-і-дл.
То вос же зайн ін кас?
Хей, Йідл, фідл, шмідл, хей,
Дос леб’н із а шпас.
А ціг штейт ойф дер лонке
Ун мекет тройріг "Ме!».
Хей ду-у ціг ду шойтэ,
Тройріг зайн і-із «Фе!».
Шокелт эр до бэрдл,
Таке таке фе-э-э-э!
Прыпеў


Хава нагіла }3р
вэ-ніcмэха
Хава нэранэна
Хава нэранэна
Хава нэранэна
вэ-нісмэха
У- ру, у-ру а-хім!
Уру ахім бэ-лев самэах, }4р
Уру, ахім! }2р
бэ-лэв самэ-э-э-ах.

БЕЛ:
Будзем радавацца
Будзем радавацца
Танчыць, весяліцца і святкаваць.
Дык давайце сябраваць.
Песні пець і танцаваць.
Ра-адавацца свабодзе і святкаваць!
Прач- ні- це- ся, бра- ты,
З сэрцам радасным спявайце }4р
Сябраваць! Святкаваць!
Будзьма пець і святкаваць!

Спеўны сход