Рамансы і песні
Станіслава Манюшкі

Беларуская творчасць Станіслава Манюшкі

Кампазітар Станіслаў Манюшка (1819–1872) лічыцца стваральнікам польскай нацыянальнай оперы, аднак яго постаць таксама вельмі значная для беларускай культуры. Нарадзіўшыся ў Смілавічах пад Мінскам, ён правёў дзяцінства ў атачэнні народнага фальклору і традыцыйнай культуры беларусаў. Атрымаўшы добрую еўрапейскую музычную адукацыю, пазней у сваёй творчасці ён будзе часта звяртацца да сялянскіх матываў роднага краю.

У віленска-мінскі перыяд творчасці (1840–1858), найбольш важны для Беларусі, ён супрацоўнічае з многімі культурнымі дзеячамі каталіцкай эліты, сярод якіх Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Кіркор, Уладзіслаў Сыракомля і іншыя. Але хіба найважнейшым для нас ёсць яго супрацоўніцтва з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам. Менавіта з манюшкаўскай оперы «Сялянка», лібрэта да якой напісаў Дунін-Марцінкевіч, пачынае адлік гісторыя беларускай нацыянальнай оперы. Акурат на мінскай прэм’еры «Сялянкі» ў 1852 годзе ўпершыню са сцэны прагучала беларуская мова. Акрамя шэрагу вадэвіляў, музычных камедый, опер, Станіслаў Манюшка стварыў амаль чатырыста рамансаў і песень. Асаблівае месца сярод іх займаюць «Сялянскія песенькі з-над Нёмана і Дзвіны».

У 2019 годзе да святкавання 200-годдзя Станіслава Манюшкі праект «Спеўны сход» распрацаваў і правёў цыкл святочных імпрэз, асноўнай мэтай якіх была папулярызацыя песеннай спадчыны нашага славутага земляка.

«Вандроўная пташка»

Музыка Станіслава Манюшкі, верш Яна Чачота 
Спеўны сход у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
(Мінск, 18 траўня 2019)

«Кум і кума»

Музыка Станіслава Манюшкі, верш Яна Чачота
«Манюшка-фэст» у Батанічным садзе (23 чэрвеня 2019)

«Праснічка»

«Казак»

Спяваем рамансы Станіслава Манюшкі ў Вілейцы (26 кастрычніка 2018)

Вядоўца – Эла Кулеш. Спецыяльны госць – Сяржук Доўгушаў

ПЕСНІ

Спеўны сход