Рамансы і песні
1-й паловы XX ст.

Магутны Божа (Малітва)

Словы Н.Арсенневай. Музыка М.Равенскага

Магутны Божа! Уладар сусьветаў,
вялізных сонцаў і сэрц малых,
над Беларусяй ціхай і ветлай,
рассып праменне Свае хвалы.

Дай спор у працы будзённай, шэрай,
на хлеб штодзённы, на родны край.
Павагу, сілу і веліч веры
у нашу праўду, у прышласць – дай!

Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
краіну нашу і наш народ!

Спеўны сход