Дробненькі дожджык ды накрапае,
выйдзі дзяўчына – сэрца чакае,
выйдзі дзяўчына – сэрца чакае.
Выйдзі дзяўчына, не бойся марозу,
я ж тваіх ножак не замарожу,
я ж тваіх ножак не замарожу.
Я ж тваіх ножак не замарожу,
я ж тваі ножкі ў шапачку ўложу,
я ж тваі ножкі ў шапачку ўложу.