Восеньскія ПЕСНІ

За цёмным баром брала ўдова лён

За цёмным баром брала ўдова лён
Да й забыла павезаці*.

Ой, вернуся я да й павежу лён
Хоць сырою дубіною.

Ох, накажу я свайму міламу
Хоць чужою чужыною.

– Ой, прыбудзь-прыбудзь, мілы мой, ка мне
Хоць лугамі-берагамі.

– Не прыбуду я, мілая й мая,
За ліхімі ворагамі.

– Вох, я варожкі скочу пад ножкі,
Я варожкі перэбуду.

– Вох, тады жэ я, мілая й мая,
На вечорачкі прыбуду.

* Другі радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.

Зап. Л.К. Якубоўская ў 1978 г. у в. Ямінск Любанскага раёна
ад Ніны Сігай, 1938 г.н., і Ганны Багдановіч, 1935 г.н.

Спеўны сход