Прэч, прэч, сум, нудоты!
Лі шчодра віно ты –
Акавіта поўніць шклянкі
Для сяброў і для каханкі.
Пі, брат, весяліся,
Скачы – не цвяліся.
Ранку шчэ ці прычакаем,
А што выпіта – то маем.
Хадзі ж дарагая –
Сэрца знемагае.
Так цябе закружыць танец –
Сіл у ножачках не стане.
Скрыпач справу знае –
Паланэз зайграе,
З нашых танцаў самы важны,
Урачысты і паважны.
Ён навее згадкі,
Што мы тых нашчадкі,
Хто, хоць піў таксама спраўна,
З ворагамі біўся слаўна.
Нельга, шляхта-брацці,
Годнасць нам губляці,
Спаражніўшы й сотню шклянак
За здароўе ўсіх каханак!